Язык да Кіева давядзе.З языком - і сюды, і туды, а на справе - нікуды.Язык у роце, як чорт у балоце.Языком у Вільні, а галавою за печчу.За доўгі язык не пахваляць.Гаварыў бы па-польску, ды язык конскі, гаварыў бы па- англійску, ды язык слізкі.Ліхую жонку язык б'е.Гультаёў язык работы не баіцца.Са сваго языка спусціш - на чужым не зловіш.Язык не сцяг, а дружыну водзіць.За яго языком не паспееш і басяком.Языком гару зверне , а на працы месца не знойдзе.І ў каровы язык доўгі, ды яна маўчыць.