• Помогите найти текст по бел. Мове ,,Апеньки-верхалазы"( срочно)

Ответы 1

  •  Каля бярэзніку, выгінаючыся і падстаўляючы сонцу спіну, цякла невялікая рачулка. З кошыкам у руках асцярожна прабіраюся па кладцы праз рэчачку. Кожны год на зыходзе лета ў бярэзніку расло шмат апенькаў. Вырашыў я наведацца і сёлета.Паставіўшы на зямлю кошык, прайшоў сюды - туды. Добра прыгледзеўся і ўбачыў на самай сцяжынцы два маладыя падасінавікі. Пастаяў каля іх, палюбаваўся, пакуль асмеліўся прыгажуноў ножыкам зрэзаць. Непадалёк ад падасінавікаў знайшоў пяць падбярозавікаў. Паклаў іх у кошык і, прыглядаючыся, іду далей.Нарэшце ўбачыў бярозу- сухастоіну. На ёй ніводнага лісціка, толькі голле ва ўсе бакі тырчыць. Чаго ж ёй, беднай, жыць не хацелася? Падыходжу да самай бярозкі і дзіўлюся: усё дрэва ад зямлі і да самай макаўкі ўсыпана апенькамі. Каб дастаць самыя верхнія, трэба якую драбіну майстраваць.На гэтай бярозе - сухастоіне нарэзаў апенек цэлы кошык. Але многа яшчэ засталося ўверсе. Хай вавёркам на зіму будуць. 
  • Добавить свой ответ

Еще вопросы

Войти через Google

или

Забыли пароль?

У меня нет аккаунта, я хочу Зарегистрироваться

How much to ban the user?
1 hour 1 day 100 years