• помогите пожалуйста. надо указать рысы, функцыi, асабливасцi i сферу ужывання гутарковага и мастацкага стылю

Ответы 1

  • Гутарковы стыль

    Функцыя (мэта): абменьвацца думкамi, iнфармацыяй, уражаннямi, пачуццямi з блiзкiмi, знаёмымi людзьмi.

    Асноўныя адзнакi (рысы, стылярысы): непасрэднасць, натуральнасць маўлення. Форма дыялога. Экспрэсiўнаць, эмацыянальнасць маўлення. Выкарыстоўваюцца словы з канкрэтным значэннем.

    Асноўныя моўныя сродкi: агульнаўжывальныя i гутарковыя словы, фразеалагiзмы. Назоўнiкi i прыметнiкi з ацэначнымi суфiксамi. Пытальныя, пабуджальныя i клiчныя сказы. Сказы са звароткамi.

    Cфера ўжывання: вуснае маўленне i штодзённыя зносiны (гутаркi, запiскi, лiсты блiзкiм людзям).

    Для мастацкага стылю вялікае значэнне маюць сродкі іншых стыляў, таму лічыцца, што ён увабраў у сябе розныя стылёвыя афарбоўкі.

    У мове мастацкай літаратуры даволі часта выкарыстоўваюцца нелітаратурныя лексічныя элементы: прафесіяналізмы, прастамоўная лексіка, жарганізмы, дыялектызмы. Гэта патрэбна для моўнай характарыстыкі герояў, а таксама для дасягнення пэўнай экспрэсіі апавядання. Тэксты мастацкага стылю не проста нясуць інфармацыю, але яшчэ і ўздзейнічаюць на пачуцці і эстэтычныя ўяўленні чытача. Характэрныя асаблівасці мастацкага стылю — эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць і вобразнасць.

  • Добавить свой ответ

Войти через Google

или

Забыли пароль?

У меня нет аккаунта, я хочу Зарегистрироваться

How much to ban the user?
1 hour 1 day 100 years