Сказ - інтанацыйна аформленая адзінка. Сінтаксічны
ланцуг членаў, у якiм выказана прэдыкатыўнае значэнне
і размеркаваны ролі членаў сказа , -
гэта яшчэ не сказ , а толькі яго структурная аснова.Каб гэтая канструкцыя стала
сказам , яна павінна быць інтанацыйна аформленая. Адпаведная інтанацыя, якая афармляе
сказ , дазваляе тым самым аддзяліць сказ ад іншага: звычайна ў тэксце, якi чытаюць, ясна «чутны» кропкі, пытальнікі, клічнікі, гэта значыць усё тое, чым на пісьме адзiн сказ аддзяляецца ад іншага.
Складаны сказ складаецца з двух і больш
прэдыкатыўных канструкцый, але толькі апошняя прэдыкатыўныя канструкцыя мае
інтанацыю завяршэння (аформлена гэтак жа, як просты сказ). Іншыя прэдыкатыўныя
канструкцыі ў складзе складанага сказа -
інтанацыйна незавершаныя, што перадаецца на пісьме коскай або іншым знакам
прыпынку ...