Ответы 1

  •  Мікола Хведаровіч            Вось і празвінеў першы ў гэтым годзе званок. Бывай, лета! Добры дзень, школа! Я рады сустрэчы са сваімі сябрамі і настаўнікамі, але яшчэ недзе ў сэрцы жыве сум па мінулым леце. Тым больш, што ўспомніць ёсць пра што.      У час летніх канікул бацькі адпраўлялі мяне адпачываць за мяжу. Мне там падабалася. А гэтым летам я ўпершыню паехаў да бабулі ў вёску. Якое там раздолле, якая прыгажосць! Недалёка ад вёскі лес, куды я хадзіў па грыбы і ягады. Але галоўнае — рэчка. Колькі цудоўных дзён правёў я на яе беразе! Загараў, купаўся, лавіў рыбу. Рыба лавілася розная. Гэтым летам я ўпершыню злавіў шчупака. А было гэта так. Сялёўна — вельмі мелкая рэчка. Таму мы з сябрамі вырашылі зрабіць плаціну. Набілі па краях палак, а ў сярэдзіну навалілі зямлі. Вада хутка прыбывала. Мы зрабілі плаціну вышэй, але не падмацавалі і таму яе хутка размыла. Але ў той час, як мы змагаліся са стыхіяй, прама да мяне падплыла рыбіна. Мы ёй зямлёю перакрылі адыход. Усе кінуліся яе лавіць. Гэта было нялёгка, але я першы схапіў яе рукамі. Прыгожы вялікі шчупак. Вось такое дзіва.      Але я не хачу, каб склалася ўражанне, што я ўсё лета правеў толькі ў забаўках. Я не забываўся пра кнігі, шмат чытаў. Яшчэ я дапамагаў бабулі, сустракаў нашу карову Зорку. А адзін раз нават пасціў разам з дарослымі ўвесь вясковы статак. Я добра правёў лета, загарэў і падрос. Бацькі гавораць, што нават памужнеў. I яшчэ я зразумеў, што гэта было самае лепшае лета.      Я набраўся сіл і з задавальненнем акунуся ў школьныя клопаты, але яшчэ доўга буду ўспамінаць лета.
    • Автор:

      darby
    • 6 лет назад
    • 0
  • Добавить свой ответ

Войти через Google

или

Забыли пароль?

У меня нет аккаунта, я хочу Зарегистрироваться

How much to ban the user?
1 hour 1 day 100 years