• я франтавых не ведала дарог кали я нарадзилася радзима что за стих

Ответы 1

  • Вера Вярба

     

    Я не глытала па акопах дыму

    І франтавых не ведала дарог.

    Калі я нарадзілася, Радзіма,

    Ты святкавала свята перамог.

     

    І не выццё варожых самалётаў,

     І не агонь , што пёк тваю зямлю, −

    Чаромху помню, як цвіла ля плота,

    Як падалі зярняты на раллю.

     

    Цябе, вясняная, я помню ў цвеце,

    Люблю з маленства, родная, люблю.

    І за таго, каго няма на свеце,

    Хто ўсё аддаў за родную зямлю.

     

    Мае сябры ў жыцці дасхочу бралі

    Усё, чым навучаеш даражыць.

    Мы за цябе яшчэ не паміралі,

    Мы за цябе, Радзіма, будзем жыць!

     

  • Добавить свой ответ

Войти через Google

или

Забыли пароль?

У меня нет аккаунта, я хочу Зарегистрироваться

How much to ban the user?
1 hour 1 day 100 years