Скончыўшы школу, чалавек павінен зрабіць самы адказны ў сваім жыцці крок - выбраць прафесію. Прафесія - гэта свядома абранае рэчышча, у якое ты будзеш укладваць шмат сіл і часу. Вельмі важна, каб здольнасці і рысы характару адпавядалі твайму віду дзейнасці.Ёсць цікавае выказванне: «Знайдзі тое, што табе падабаецца рабіць, і ўсё жыццё не працуй». З яго вынікае, што праца, прафесія і прызванне павінны быць адным і тым жа, у адваротным выпадку, ні адно з іх не будзе прыносіць ні радасці, ні матэрыяльнага дастатку.