Канадскія і амерыканскія вучоныя доўгі час даследавалі жыццё цюленяў, якія жывуць у водах халодных мораў. Было выяўлена, што ў кожнага буйнога статку існуе асобная мова. Ластаногія насельнікі паўвострава Палмер пры абмене інфармацыяй выкарыстоўваюць больш за дваццаць гукаў, а іх суродзічы ў заліве Мак-Мёрда - каля трыццаці. Пры гэтым цюлені, пераселеныя з аднаго статка ў іншы, хутка засвойвалі чужы дыялект, але карысталіся ім толькі ў новым асяроддзі. Калі ж яны вярталіся ў родныя мясціны, то зноў пераходзілі на «родную» мову.