- Не ўяўляю, як мы змаглі сюды дабрацца.- Я таксама. Думаў, сілы скончацца яшчэ на паўдарозе.- Як тут цікава дыхаецца ... І холадна! Бр-р!- Ідзі да мяне бліжэй, будзем грэць адзін аднаго, пакуль вогнішча не разгарыцца як след.- Від адсюль адкрываецца проста цудоўны.- А як жа! Паглядзі, які велізарны свет наўкол. А што мы бачылі? Ды амаль нічога!- Дык што, Іван, ты хоць задаволены?- Яшчэ як! Спраўдзілася мая запаветная мара. Я падняўся на сапраўдную гару.- І як жа ты цяпер будзеш жыць без мары?- Лена, ты за мяне не хвалюйся. Я сабе новую мару прыдумаю. Напрыклад, на дно Марыянскай западзіны спусціцца.- Ой не, гэта ўжо без мяне, калі ласка. Я больш у тваіх вар'яцкіх задумках не ўдзельнічаю.- Ну не, без сяброў прыгоды не прыгоды. Таму куды я, туды і ты.- Добра, шукальнік прыгод, дажывём - пабачым.