Ответы 1

  • Людзі не могуць існаваць без мовы. Яе роля ў жыцці грамадства ўвесь час узрастае. Няма ні аднаго віду дзейнасці чалавека, дзе б ні выкарыстоўвалася мова.Узнікшы разам з грамадствам, мова нястомна служыць чалавеку ў розных яго занятках і патрэбах. З развіццем грамадства развіваецца і мова, яна прыстасоўваецца да патрэб грамадства. Напрыклад, з'яўляюцца новыя прадметы, з'явы, паняцці - і мова дае ім назвы. Нядаўна з'явіліся словы дысплей, маркетынг, брыфінг, менеджмент, дылер, брокер і шмат іншых. Усё меней гучаць словы камсамолец, піянер, гаркам.З часам змяняецца і сама мова. За некалькі пакаленняў збіраецца столькі змен, што пісьмовыя помнікі старажытнай мовы даводзіцца перакладаць на сучасную мову.З дапамогай мовы людзі пазнаюць навакольны свет, выказваюць свае думкі, пачуцці, перажыванні, дзеляцца вопытам працоўнай дзейнасці. Ні думаць, ні авалодаць ведамі нельга без мовы. Яна дазваляе нам чытаць і разумець кнігі, слухаць і засвойваць тое, што гавораць іншыя, размаўляць і абменьвацца думкамі.Мова - гэта сістэма адзінак, з дапамогай якіх людзі ўступаюць ў суразмоўніцтва паміж сабой, уключаюцца ў працэс маўленчай дзейнасці.З дапамогай мовы чалавецтвам фіксуюцца, назапашваюцца, класіфікуюцца, абагульняюцца веды. Яна адыгрывае галоўную ролю і ў фарміраванні светапогляду і інтэлекту чалавека.Кожны народ імкнецца, развіваючы сваю нацыянальную культуру, падтрымліваць і ўдасканальваць сваю нацыянальную мову.Слова збліжае, аб'ядноўвае людзей, яно і раз'ядноўвае іх. Таму народная мудрасць гаворыць: Ліхое слова пракаўтні. Як брыдкае слова сказаць, лепш язык выплюнуць. Перакусі, што маеш сказаць.
    • Автор:

      porter98
    • 5 лет назад
    • 0
  • Добавить свой ответ

Войти через Google

или

Забыли пароль?

У меня нет аккаунта, я хочу Зарегистрироваться

How much to ban the user?
1 hour 1 day 100 years