1) Дружба мацней за каменныя сцены.2) Чалавек без сябра што ежа без солі.3) Прыяцеля за грошы не купіш.4) Прыяцеля пазнаеш у няшчасці.5) Шукай сабе сябра ў бядзе.6) І службу служы, і сябру дапамажы.7) Не той сябра, хто вусны мёдам мажа, а той, хто ў вочы праўду кажа.8) Чалавек без сяброў, што печ без дроў.9) Няма грошай — не бяда, як сяброў грамада.10) Новых сяброў нажывай, але ж і старых не губляй.11) Лепш сто сяброў, чым сто рублёў.12) Сяброў у багатых - што мякіны каля збожжа.13) Сябра любі - сябе не губі. 14) Сябра разжаліць - самому заплакаць.15) Дружба моцная ня ліслівасцю, а праўдай і гонарам.16) Сяброўства не грыб, у лесе не знойдзеш. 17) Дружныя вароны гусака з'ядаюць. 18) Жывуць, як аднае маткі дзеці.19) Ліхая кампанія на ліха выведзе. 20) Розуму не набярэшся, калі з дурнем павядзешся.