- Дачушка, ты ўжо дастаткова дарослая, каб хадзіць у школу ў школьнай форме. - Больш ніякіх джынсаў? - Ніякіх. Джынсы - гэта адзенне для забаў і працы на агародзе. У школу трэба апранацца ў дзелавым стылі. - Добра. Як табе гэтая спадніца? - Яна залішне кароткая. Давай лепш возьмем гэтую. - Але, мама, яна ж нецікавая. - Тады давай вось гэтую. У яе цікавы крой, і яна не адкрывае твае калені. - Мне падабаецца. А што наконт блузкі? Абавязкова белая? - Не думаю. Дастаткова таго, што яна будзе светлай. - Я хачу тую бледна-ружовую. - Так, нядрэнна выглядае. І табе пасуе. Хай будзе бледна-ружовая. Цяпер пінжак. - Я не люблю пінжакі. - У афіцыйнай сітуацыі без яго не абысціся. Я выберу пінжак сама, раз ты іх не любіш. - Добра, мне ўсё роўна. - Заўтра ў школе ты будзеш самай прыгожай дзяўчынкай. - Паглядзім, мама, паглядзім