• Сочинение на тему любой исторический памятни
    к на белоруском

Ответы 1

  • Геранёны — замак, якога няма.

    Аднойчы мне давялося пабываць на Гродненскай зямлі. Каб больш даведацца аб гэтым краі я адправіўсяна экскурсію. Аўтобус хутка даставіў нас у Геранёны.

    Знаходзяцца яны ў нека­лькіх кіламетрах ад мяжы з Літвою. Пра былую веліч Геранёнскага замку нагадваюць зараз хіба што земляныя валы і невялікія фрагменты каменных вежаў, парослыя хмызняком. Тут пачалася гісторыя Барбары Радзівіл і скончыўся летапіс роду Гаштольдаў.

    У захаваным дагэтуль касцёле Святога Міколы пайшла пад вянец за Станіслава Гаштольда першая прыгажуня Вялікага Княства Барбара Радзівіл.

    Можна сказаць, што Геранёнскі замак — яркі ўзор замкавага будаўніцтва ў Беларусі на мяжы ХV-ХVІ ст. Хоць тут і ёсць асобныя элементы еўрапейскай фартыфікацыі, усё ж больш ярка і выразна вылучаюцца мясцовыя ваенна-будаўнічыя традыцыі. Пра гэта сведчаць і будаўнічыя матэрыялы, і прынцып узвядзеньня валоў, і мураваны замак з чатырма вежамі, размешчаны на штучнай выспе, што было найбольш характэрна для беларускага ваеннага і царкоўна-цытадэльнага дойлідзтва тых часоў.

    Пляцоўка Геранёнскага замка была абнесена валам вышынёй каля 4 метраў і аточаная ровам глыбінёй каля 15 метраў.

    Падчас вайны з Маскоўшчынай 1654-1667 гг. замак быў разбураны, але, відаць, неўзабаве яго зноў аднавілі.

    У пачатку ХІХ стагодздзя замак пуставаў, а потым, у сярэдзіне стагодздзя, яго пачалі разбураць.

    Сумна, калі святыні знікаюць з твару зямлі, але яны застаюцца ў дакументах, у фотаздымках, у памяці народнай. Значыць гэта камусці трэба…

  • Добавить свой ответ

Еще вопросы

Войти через Google

или

Забыли пароль?

У меня нет аккаунта, я хочу Зарегистрироваться

How much to ban the user?
1 hour 1 day 100 years