Белыя валокныСцелюцца над долам.Не спяваюць птушкі,Сціхнуў лесу шолам.Сцелюцца валокны,Тчэцца павуціна —Блізка, блізка восень,Смутная часіна!Зажурыцца неба,Схованае ў хмары,і агорнуць сэрцаНейкі жаль і мары.Замірае лета,Заціхаюць далі,Сірацее рэчка,Халадзеюць хвалі.Стомленасць, знямеласць...Тояць думку боры...Шш! што та за гукіЧуюцца ў прасторы?Жаласна-прыгожаЛьюцца ў небе гукі,Слухаюць лясы іх,Луг, балота, лукі.У бязмежным небеРоўненькім шнурочкамЖураўлі на вырайМкнуцца над лясочкам.Меншыцца шнурочак,У паднеб'і тае,Вось ледзь-ледзь чарнее,Міг — і прападае.і стаіш ты, смутны,Доўга пазіраеш,Як бы нешта страціў,А што — сам не знаеш.Так у час расстанняЗ тым, хто сэрцу любы,Адчуваеш смутакЦяжкай страты-згубыі глядзіш маўкліваНа дарожку тую,Што нясе ўдалечуДушу дарагую.Якуб Колас.