• Спішыце тэкст, ставячы патрэбныя знакі прыпынку.
    Сустракаючыся з Уладзімірам Мікалаевічам Дубоўкам я заўсёды
    дзівіўся які прыгожы чалавек! Якія ясныя разумныя і шчырыя вочы ў гэтага
    барадатага казачніка! Яны здаецца бачаць усё навылёт і праменяцца
    святлом шчодрай душы.
    Дубоўка быў цудоўным чалавекам нястомным працаўніком выдатным
    паэтам перакладчыкам казачнікам знаўцам фальклору і сусветнай
    літаратуры батанікі і пчалярства чалавечых характараў і сакрэтаў
    будаўніцтва. Ён дасканала ведаў Беларусь і Закаўказзе Сібір і Крым Поўнач і
    Далёкі Усход. Слухаць яго можна было гадзінамі і бясконца чэрпаць новае і
    невядомае з гэтай жывой і шчодрай энцыклапедыі. Такі ён быў у жыцці такі
    і ў творчасці. Стрыманасць мудрасць шчырасць і мяккасць адзнакі яго
    паэтычнага і чалавечага таленту.

Ответы 1

  • Сустракаючыся з Уладзімірам Мікалаевічам Дубоўкам, я заўсёды дзівіўся: які прыгожы чалавек! Якія ясныя, разумныя і шчырыя вочы ў гэтага барадатага казачніка! Яны, здаецца, бачаць усё навылёт і праменяцца святлом шчодрай душы. Дубоўка быў цудоўным чалавекам, нястомным працаўніком, выдатным паэтам, перакладчыкам, казачнікам, знаўцам фальклору і сусветнай літаратуры, батанікі і пчалярства, чалавечых характараў і сакрэтаў будаўніцтва. Ён дасканала ведаў Беларусь і Закаўказзе, Сібір і Крым, Поўнач і Далёкі Усход. Слухаць яго можна было гадзінамі і бясконца чэрпаць новае і невядомае з гэтай жывой і шчодрай энцыклапедыі. Такі ён быў у жыцці, такі і ў творчасці. Стрыманасць, мудрасць, шчырасць і мяккасць - адзнакі яго паэтычнага і чалавечага таленту.
    • Автор:

      lilacafo
    • 6 лет назад
    • 0
  • Добавить свой ответ

Еще вопросы

Войти через Google

или

Забыли пароль?

У меня нет аккаунта, я хочу Зарегистрироваться

How much to ban the user?
1 hour 1 day 100 years