Ответы 1

  • Жаба і Салавей.

     

    На  ўскрайку лесу жыў галасісты Салавей.  З  вечара і  да позняй ночы зачароўваў ён лясных жыхароў сваім салаўіным спевам.  

    Непадалёку ад лесу працякала невялікая рачушка, дзе жыла балотная  Жаба. З задавальненнем слухала яна залівісты спеў Салаўя і кожны раз марыла аб знаёмстве з гэтым лясным спеваком.

    І вось аднойчы адбылася гэта жаданая сустрэча. Жаба папрасіла Салаўя праспяваць для яе. Па ўсім лесе гучна разнесліся звонкія, пералівістыя гукі салаўінай песні. Жаба з задавальненнем слухала гэту чароўную мелодыю. А потым прапанавала сваю песню. 

    Салавей падрыхтаваўся ўважліва слухаць. Жаба пачала квакаць усё грамчэй і грамчэй.  Салавей спачатку разгубіўся, але Жаба “спявала” з такім натхненнем, што ён не змог яе спыніць. Прысеўшы на галінку, Салавей з павагай даслухаў жабчыну песню да самага канца.

    І з таго часу, кожным летнім вечарам,  Салавей і Жаба наладжваюць свой сумесны канцэрт для ўсіх лясных жыхароў.

    • Автор:

      vargas
    • 5 лет назад
    • 0
  • Добавить свой ответ

Войти через Google

или

Забыли пароль?

У меня нет аккаунта, я хочу Зарегистрироваться

How much to ban the user?
1 hour 1 day 100 years