Ответы 1

  • Майго лепшага сябра клічуць Аляксей. Мы з ім разам займаемся футболам. Ён старэйшы за мяне на год. Але выглядае Лёша яшчэ старэйшым, таму што ён вельмі высокі. Ён вышэйшы за мяне на дзесяць сантыметраў. Акрамя таго, Лёша ходзіць у трэнажорную залу, таму ён даволі мускулісты. Ён вельмі моцны, і ў яго вялікія далоні з заўсёды акуратна абрэзанымі і чыстымі пазногцямі.Лёша не прыгажун, але даволі сімпатычны. У яго твар з шырокімі скуламі, высокі лоб, які затуляе чуб. Вочы ў Лёшы карыя, шакаладнага колеру. Валасы ў яго цёмна-русыя, прамыя, кароткія. Валасы Лёша не ўкладвае, яны заўсёды ляжаць на яго галаве ў творчым беспарадку.Лёша ўмее стыльна апранацца. Яго адзенне заўсёды адпавядае сітуацыі. Ён аднолькава добра ўмее выглядаць і ў касцюме, і ў джынсах. Ён вельмi акуратны і заўсёды пахне дарагім адэкалонам.Ён вясёлы і прыязны, да ўсіх адносіцца добразычліва. З яго твару не сходзіць усмешка.Дзякуючы сваёй сімпатычнай знешнасці і абаянню Лёша падабаецца людзям. Думаю, калі б вы з ім пазнаёміліся, ён бы і вам спадабаўся.
    • Автор:

      caroline
    • 6 лет назад
    • 0
  • Добавить свой ответ

Войти через Google

или

Забыли пароль?

У меня нет аккаунта, я хочу Зарегистрироваться

How much to ban the user?
1 hour 1 day 100 years