Родная моваРодная мова – гэта наша багацце. Яна ўдасканальвалася, развівалася на працягу тысячагоддзяў. Гэта вялікі скарб, і яго трэба шанаваць, ашчадна і разумна зберагаць і павялічваць ад пакалення да пакалення. Верш прысвечаны роднай мове. Праз асабістае ўспрыманне слова паэт падводзіць нас да разумення значэння слова ў нашым жыцці. Верш выклікае ўсхваляванасць і разам з тым замілаванасць роднай мовай. Эпітэты і параўнанні, ужытыя ў вершы, дапамагаюць нам успрыняць інтанацыю верша і пачуцці, якія хвалявалі паэта ў час напісання верша.