• сочинение описание деревни на беларуском языке

Ответы 1

  • Вёска – гэта самае выдатнае, што ёсць на свеце. Свежае малако, паветра. Мне вельмі падабаецца там гуляць з маімі сябрамі, хадзіць па грыбы і ягады. Вёска – гэта цэлы непазнаны свет. Яна мне з’яўляецца малой радзімай.Люблю праводзіць лета ў вёсцы. Выходзіш раніцай i ўдыхаеш чыстае паветра. Навокул цішыня. Чутна толькі як певень крычыць. І вось, узіраешся ў кожны прамень сонца і радуешся. Праходзіць дзень, за які загарыць увесь твар, вельмi стомiшся пасля рыбалкi цi працы і надыходзіць вечар. А што наогул уяўляе сабой веска? Вёска – гэта бязладна раскінутыя домікі на пагорках і ў нізінах, калектыўная гаспадарка, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць, так як колькасць яе не багатая. Кожны, хто жыве ў вёсцы, вядома ж, ведае, што гэта ў шмат разоў складаней. Але ў вёсцы ёсць плюсы: свая гаспадарка, якая забяспечвае не толькі ў фінансавым плане, але і ў цэлым падтрымлівае жыцце людзей. Прадукты, пасевы, хатнія жывёлы – усё гэта нясе нам прыбытак. Вось і ў нашай весцы ўсе гэта ёсць.Ёсць ферма,на якой знаходзіцца шмат жывел. Ёсць майстэрні у якіх змяшчаецца шмат тэхнікі. Таксама у вёсцы знаходзіцца зернесховішча, дзе захоўваецца зерне, якое прывозіцца з палёў. А галоўнае - у весцы ёсць праца. І заўсёды я буду прыязжаць у вёску, у любым узросце, бо гэта мой дом назаўсёды.
    • Автор:

      chasedkew
    • 5 лет назад
    • 0
  • Добавить свой ответ

Войти через Google

или

Забыли пароль?

У меня нет аккаунта, я хочу Зарегистрироваться

How much to ban the user?
1 hour 1 day 100 years