Адасабляюцца: 1. развітыя азначэнні, якія стаяць пасля азначаемага слова;2. неразвітыя азначэнні, якія стаяць пасля азначаемага слова, калі іх некалькі адно за адным;3. азначэнні, якія стаяць перад азначаемым словам, калі маюць дадатковае акалічнаснае значэнне;4. азначэнні, якія стаяць перад азначаемым словам, калі адносяцца да асабовага займенніка;5. азначэнні, якія стаяць перад азначаемым словам, калі яны аддзеленыя ад яго іншымі членамі сказа, асабліва выказнікам і акалічнасцю.