МАСТАцкі стыль, апісанне. Адцвіло шматколернасцю лета. Прыйшла восень і ўсе пафарбавала ў свае любімыя колеры. Сярод поля ставіць астравок. На яго сонечным баку адна бярозка зяленая, а другія ўжо жаўцеюць.Сярод іх чырванеюць асіны.Ад гэтага маленькі кавалачак лесу, як прыгожы рознакаляровы букет. Мне здаецца,што яго паставіў нехта ў цэнтры поля ў падарунак зямлі. Лясы зараз святочна-прыгожыя, яны апранутыя ў чырвона-жоўтую вопратку. У такім лесе ўсе цудоўна. Вы ідзяце па ім, а ён сцеле вам пад ногі мяккі дыван. На яго золаце рубінам гараць некранутыя ягады касцянікі. Аранжавыя пацеркі надзеў густы шыпшыннік. А лес усе сыпле непатрэбнае яму золата.Аранжавыя пацеркі надзеў густы шыпшыннік. Шыпшыннік-дзейнік, надзеў-выказнік.Сказ просты, апавядальны,няклічны; двухсастаўны,пэўна-асабовы,развіты, поўны. Шыпшыннік-дзейнік, выражаны назоўнікам ў наз. склоне. Надзеў-просты дзеяслоўны выказнік,выражаны ў форме прошлага часу, абвеснага ладу. выказнік каардынуееца з дзейнікам у адзіночным лікупацеркі-дапаўненне,прамое, выражана назоўнікам у в.скл.густы-азначэнне, выражанае прыметнікам,дапасаванае да назоўніка шыпшыннік, адказвае на пытанне "які?",дапасуецца да назоўніка ў Н.склоне,м.р;адз.л.аранжавыя-азначэнне,выражанае прыметнікам,дапасаванае да назоўніка пацеркі, адказвае на пытанне"Якія?", дапасуецца да назоўніка ў В.скл, мн. л.пацеркі-дапаўненне прамое, выражана назоўнікам.