• ПОМОГИТЕ ПОЖАЛУЙСТА написать сочинение НА ЛЮБУЮ ТЕМУ с приличным количеством СКЛАДНЫХ СЛОВ СРОЧНО!! РАЗМЕР СРЕДНИЙ ДАЮ 34 БАЛЛА!!!!

Ответы 2

  • Спасибо большое, очень выручил/а)))
  •        

                   На карце вялікага свету  

    Яна – як зялёны лісток,  

    Сасмаглая песня лета,  

    Жывое вады глыток,  

    Адвечная калыханка,  

    Душы запаветны куток.  

    Трапеча гарачым ранкам  

    На дрэве нястомны лісток,  

    А ў навальніцу б'ецца,  

    Нябачны паміж лісця,  

    Як роднае матчына сэрца,  

    Што мне даражэй жыцця.

    В.Вітка

    Беларусь! Радзіма! Родны край! Мая любая старонка! Для мяне Радзіма - гэта мае мамачка і татачка, школа, мая настаўніца, вёска Доцішкі, людзі, якія мяне акружаюць.  

    Побач з беларусамі жывуць у нашай вёсцы рускія, палякі, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары, выхадцы з іншых краін. Усе мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

    Чаму ж нас называюць беларусамі? Адны кажуць, што ад белага колеру льняной вопраткі і светлых валасоў нашых жыхароў. Іншыя сцвярджаюць, што белая - значыць вольная. Сапраўды, белы колер ва ўсе часы быў сімвалам свабоднага жыцця.

    За што я люблю сваю Радзіму? За бацькоўскі дом, у якім я жыву. За маё шчаслівае дзяцінства, якое мне далі бацькі і наша дзяржава. За блакітнае і мірнае неба над галавой. За яснае і цёплае сонейка, якое сагравае сваімі промнямі наш край. Тут жывуць мае бабуля і дзядуля, якіх я вельмі люблю і дапамагаю ім. У мяне шмат сяброў, з якімі я гуляю і вучуся ў адным класе.  

    Цудоўная прырода роднага краю, якой немагчыма не любавацца. Духмяныя лугі, бязмежныя прасторы палёў, пакрытыя інеем дрэвы і кусты выклікаюць пачуццё задавальнення. Люблю летам купацца ў рэчцы, якая бяжыць за полем, а восенню хадзіць у лес па грыбы    

  • Добавить свой ответ

Войти через Google

или

Забыли пароль?

У меня нет аккаунта, я хочу Зарегистрироваться

How much to ban the user?
1 hour 1 day 100 years