Ответы 1

  • Ответ:

    Гэты домік стаіць у засені ліп, клёнаў, дубоў і кашлатых соснаў на тэрыторыі Нацыянальнай акадэміі навук у Мінску. Тут пасля Вялікай Айчыннай вайны жыў і працаваў народны пісьменнік Беларусі Якуб Колас. Домік цесна абступілі дрэвы, пасаджаныя рукамі песняра. Каля ганка растуць кветкі, заду менныя яліны ўзнімаюць у неба сіняватыя кроны. На лаўцы, якая стаіць пад велізарным вязам, часта сядзеў, адпачываў, гутарыў з сябрамі гаспадар сядзібы.

    Пры жыцці паэта ў доміку заўсёды было шмат людзей. Пры ходзілі пісьменнікі, настаўнікі, сябры.

    Цяпер у доме музей. Яго экспазіцыя знаёміць з жыццёвым і творчым шляхам народнага песняра Беларусі. Тут выстаўлены дакументы, фатаграфіі, карціны мастакоў, творы самога пісь менніка, яго асабістыя рэчы. За апошнія гады музей папоўніўся творамі паэта ў перакладзе на іншыя мовы.

    Супрацоўнікі музея выступаюць з лекцыямі і гутаркамі пе рад студэнтамі і вучнямі. Яны актыўна прапагандуюць творчую спадчыну песняра. (136 слоў)

    Паводле М. Жыгоцкага.- надеюсь что то

    Объяснение:

  • Добавить свой ответ

Войти через Google

или

Забыли пароль?

У меня нет аккаунта, я хочу Зарегистрироваться

How much to ban the user?
1 hour 1 day 100 years