• Выпicaць мастацкiя сродкi(эпiтэты, метафары и.т.п.) з верша Максiма Багдановiча "з песняу беларускага мужыка" i сказаць для чего яны выкарыстоуваюцца.



    Гнусь, працую, пакуль не парвецца

    Мне жыццё, як сагніўшая ніць;

    А каб ведаў, што столькі пральецца

    Майго поту, не стаў бы і жыць.

    Адтаптаў сотні вёрст пехатом я,

    Будаваў я дарогі, масты;

    Ліўся пот мой, як рэзаў на ком'я

    Плугам глебы сухія пласты.

    Працаваў над пяском, над дрыгвою

    I не мала там выцерпеў мук,

    I не прыдзецца мне над зямлёю

    Гэтых чорных саромецца рук.

    А канаць ужо час: пот і слёзы

    Мне жыццё, нібы мышы, грызуць;

    Гора гне, як мяцеліца лозы,

    Цэлы век не дае мне дыхнуць.

    Шчасце ж гляне і ў даль пранясецца,

    I магу я аб ім толькі сніць...

    Дык няхай жа, няхай сабе рвецца

    Мне жыццё, як сагніўшая ніць.

Ответы 0

  • Добавить свой ответ

Войти через Google

или

Забыли пароль?

У меня нет аккаунта, я хочу Зарегистрироваться

How much to ban the user?
1 hour 1 day 100 years