1.Запішыце нумары прыказак, у якіх гаворыцца пра тое,што ў маўленні выяўляюцца патрыятычныя якасці людзей. 1)Хто роднага краю цураецца, той і маткі сваёй адцураецца. 2)Добрая птушка ў сваё гняздо не наскудзіць. 3)Хто мову і веру мяняў, той не то сябе і суседа прадаваў. 4)У дурнога салаўя і песня нялюдская. 5)Які разум такая і гаворка. 6)Калі ў школе з матчынай гаворкі пасмяецца, то на старасці ад маткі адрачэцца. 7)Няма лепшай вадзіцы, як з роднай крыніцы. 2.Якое значэнне мае слова зорка ў наступных сказах? 1)Венера - зорка першай велічыні. 2)Новая зорка ў нашым тэатры. 3)Веру ў сваю зорку. 4)Рэгулярна чытаю “Зорку”. 5)Жарабя з чорнай зоркай на ілбе. 6)Зорка першай велічыні. 7)Упрыгожылі ёлку зоркамі. 3.Віталь запісаў пад дыктоўку сказ: Як і штогот, вясна прышла у магутным шумі паводак, у серабрыстым звоні ручаёў,ў не сціханым пенні жаваранкаў, у шаўкавістым шапацені первай зяляніны на пожнях. Ці дапусціў ён памылкі ў напісанні? Калі дапусціў, выпраўце іх. 4. Скласці план адказу па тэме: “Марфалагічны разбор дзеяслова”. 5.Перакладзіце на беларускую мову словы і словазлучэнні. 1)Пойти за вещами-… 2)Соседский утёнок-… 3)Неразборчивая подпись-… 4)Ходить по выходным-… 5)Извините меня-… 6)Заботиться о детях-… 7)Загрязнённый-… 8)Высохший-… 6.Дапішыце прыказкі, дапоўніўшы іх патрэбнымі дзеепрыслоўямі. 1)Не не знойдзеш. 2) ваўкоў,застанешся без грыбоў. 3)Вады не засіліш не рыбы не зловіш. 4) броду, не сунься ў ваду. 7.Запішіце адным словам (паняццем) хто або што гэта: 1)Літаратура, жывапіс, скульптура, музыка. 2)Харэй, ямб, дактыль, амфібрахій, анапест. 3)А. Цыркуноў, Х. Ліўшыц, М. Залозны, І. Ваўанка, Ф. Янушкевіч. 4)Ю. Семяняка, У. Міхайлоўскі, М. Чуркіна, В. Іваноў. 8.У адным творы, які вы вывучалі, сустракаюцца такія словы (словазлучэнні): нябыт, абшар, модлы, ясакар, каня, магнат, лукат, лунь, сажань, садзіць на пасад. Растлумачце значэнне гэтых слоў (словазлучэнняў). Назавіце гэты твор і аўтара.