Ответы 1

  • Помнік Максіму Багдановічу, усталяваны ў скверы перад тэатрам оперы і балета, недалёка ад месца, у якім нарадзіўся і жыў паэт. Ён адкрыты дванаццатага снежня тысяча дзевяцьсот восемдзесят першага года, у дзень дзевяностагоддзя дня нараджэння Багдановіча. Бронзавая статуя паэта, вышынёй больш за чатыры з паловай метраў, усталяваная на вузкім, каля паўметра, пастаменце з чырвонага граніту.  Паэт адлюстраваны са скрыжаванымі на грудзях рукамі. У правай руцэ букет васількоў - кветак, апетых у яго паэзіі. У ракурсе фігуры, задуменни, скіраваным поглядзе, выражаны душэўны парыў, сыноўняя любоў да роднай беларускай зямлі. Помнік удала звязаны з навакольным ландшафтам, арганічна ўвайшоў у ансамбль вуліцы Янкі Купалы, на якую ён арыентаваны.
    • Автор:

      chanel
    • 6 лет назад
    • 0
  • Добавить свой ответ

Еще вопросы

Войти через Google

или

Забыли пароль?

У меня нет аккаунта, я хочу Зарегистрироваться

How much to ban the user?
1 hour 1 day 100 years