• Сочинение на белорусском языке "Мая зямля"
    Рассказать про беларусь, описать природу.

Ответы 1

  • Я вельмі люблю Беларусь і ганаруся тым, што жыву ў гэтай цудоўнай краіне. У ёй шмат выдатнага — прыемныя людзі, камфортны клімат, багатая гісторыя. Але я больш за ўсё ў сваёй краіне цаню прыроду. Увогуле, мне падабаецца гуляць, я часта адкрываю для себе нешта новае. Беларусь — краіна, багатая на лясы, рэкі і азёры. «Сінявокая» — так часта кажуць пра яе. У розных рэгіёнах Беларусі розныя рэкі і азёры. А вось што датычыцца лясоў — яны проста цудоўныя! У беларускіх лясах растуць розныя дрэвы — як дрэвы з ігліцай, так і з лісцем. Самая лепшая пара для таго, каб атрымліваць асалоду ад наведвання лесу — гэта, канешне, лета. Здорава паехаць у вёску, рана-рана, калі сонца толькі ўзбіраецца на неба, выйсці з хаты ды пайсці ў грыбы ці ў ягады. Ды і проста пагуляць па лесе, ловячы кожны птушыны спеў і прыродны гук — тое, чаго часам не хапае ў паўсядзённым жыцці вялікіх гарадоў.

  • Добавить свой ответ

Войти через Google

или

Забыли пароль?

У меня нет аккаунта, я хочу Зарегистрироваться

How much to ban the user?
1 hour 1 day 100 years