Маці! Якое цудоўнае слова! Словазразумелае, як я лічу, на ўсіх мовах свету.Як яно многа значыць для кожнага з нас!У ім пяшчотная ласка, бясконцая любоў,надзея і боль за дзіця. Невыпадкова, штомалыя дзеці менавіта вымаўляюць гэтаеслова першым. Пазнаўшы яго сэнс, здзяцінства яны яго праносяць праз усёжыццё, як вялікі скарб.У кожнага з нас у любым узросце маці -самы родны, блізкі, дарагі і любімычалавек, за якога можна аддаць усё, што ўцябе ёсць.Забываюць, здраджваюць сябры, а мацініколі не пакіне цябе, яна - твой лепшысябр, з ёй ты можаш пагаварыць на любуютэму. Маці заўсёды дапаможа ў кожнайсітуацыі. Яна прымае цябе такім, які тыёсць, нягледзячы ні на што.А як добра ты сябе адчуваеш, калі ёсць насвеце чалавек, які заўсёды верыць,абараняе, любіць цябе!А каго мы больш за ўсё крыўдзім, ад чыіхняўдач і памылак сівеюць нашы матулі?Са злязамі крыўды на вачах яна маўчыць,а ў душы даруе ўсё. І ўсё ж такі, як сказаўадзін мудрэц:”Мы заўсёды будзем дзецьмі,пакуль жывыя нашы матулі”.Калі табе бывае блага і балюча, то да каготы ідзеш? Да самага блізкага чалавека – дамаці. Так было ў маленстве, так ёсцьцяпер, так будзе заўсёды.Калі ж прыціснуць боль і гора грудзіІ здасца, што і дня не пражывеш,Знаёмых і любімых ты забудзеш,І, як маленькі, маму пазавеш.Усім, што ты ўмееш рабіць у жыцці, тыпавінен сваёй матулі. Яна ахвяравала сябедзеля цябе. Гэта яна адкрыла перад наміпрыгажосць жыцця.У мастацтве і сусветнай літаратуры ёсцьвобраз, якога ў сваёй творчасці не мінуў ніадзін знакаміты пісьменнік ці паэт. Ённазываецца вельмі дарагім для нассловам - маці.Вельмі мудра сказана, што пра маціможна гаварыць бясконца. Але трэбагаварыць больш слоў падзякі менавіта ёй.За падараванае жыццё, за дні, поўныятурбот, за чулую душу і добрае сэрца.Трэба берагчы, любіць і шанаваць сваіхматуль, каб кожны дзень сустракалі янынас з ласнавай усмешкай на твары, бопакуль жыве маці, мы адчуваем сябемаладымі.