Ад прадзедаў спакон вякоўМне засталася спадчына;Памiж сваiх i чужакоўЯна мне ласкай матчынай.Аб ёй мне баюць казкi-сныВясеннiя праталiны,I лесу шэлест верасны,I ў полi дуб апалены.Аб ёй мне будзiць успамiнНа лiпе бусел клёкатамI той стары амшалы тын,Што лёг ля вёсак покатам;I тое нуднае ягнятБляянне-зоў на пасьбiшчы,I крык варонiных грамадНа могiлкавым кладбiшчы.I ў белы дзень i ў чорну ночЯ ўсцяж раблю агледзіны,Цi гэты скарб не збрыў дзе проч,Цi трутнем ён не з'едзены.Нашу яго ў жывой душы,Як вечны светач-полымя,Што сярод цемры i глушыМне свецiць мiж вандоламi.Жыве з iм дум маiх сям'яI снiць з iм сны нязводныя…Завецца ж спадчына маяЎсяго Старонкай Роднаю.