Калі жывеш на Беларусі,Цябе задумацца прымусяць:“Я дзе ж знаходжуся, панове?Зусім не чую слоў на мове,Што тут жыла з сівой даўніны,Што перажыла забароны,Якую рвалі бомбы, міны,Што выжывала скрозь праклёны,Што беларускаю завецца,Што, як крыніца, з вуснаў льецца,Якая з намі праз стагоддзі,Чаму яна цяпер не ў модзе?Мне сорамна за вас, народзе.Вы матчыне прынеслі здраду,І людзі ёсць, хто нават рады!Няма нідзе такога ў свеце,Не разумеюць нас суседзі.Няўжо ж вы змірыцеся з гэтым,Што знікне нацыя з планеты,І знікне слова “беларусы”,А хто ж вас да таго прымусіў?”Я — маладое пакаленне,Не пацярплю яе знікнення,І дачакаюся я часу,Калі пранікне мова ў масыІ зажыве тут назаўсёды,І не сустрэне больш няўзгоды.І стане хутка раўнапраўнайЗ другімі мовамі Еўропы.Еўропы нашай, вольнай, братняй,І стане ва ўсіх хатах хатняй...