1. Іван Шамякін на старонках газеты «Гомельская праўда» дэбютаваў яка) паэт; б) празаік; в) драматург.2. Першыя празаічныя творы Івана Шамякіна былі прысвечаныа) тэме вайны; б) тэме калектывізацыі; в) тэме інтэлігенцыі.3. Дзе адбываецца дзеянне аповесці «Гандлярка і паэт»? Адказ запішы.4. Праз якія мастацкія адзнакі аповесці ў ёй рэалізуецца аўтарскі прынцып кантрасту (супрацьпастаўлення)? Адказ запішы.5. Наколькі магчыма да вобраза Вольгі Ляновіч далучыць паняцце «рамантык», а да вобраза Алеся — «рэаліст»?а) Так, цалкам магчыма;б) не, і Вольга, і Алесь — рэалісты;в) Вольга і Алесь — рамантыкі;г) наадварот, Вольга — рэаліст, Алесь — рамантык.6. Ці правільнае меркаванне: трагедыя Вольгі ў тым, што яна пакахала Алеся? Запішы сваю думку.7. Якія рысы характару і адзнакі светапогляду «належаць» Вользе Ляновіч?а) Ідэалізм;б) практыцызм;в) палітычная абмежаванасць;г) маральная просталінейнасць;д) псіхалогія прыватнай уласнасці;е) рамантычнае стаўленне да навакольнага свету;ё) магчымасць чуць «тое, што чуюць нямногія’».8. «Непаўторная вясна» — гэтаа) першая, б) другая, в) трэцяя аповесцьпенталогіі «Трывожнае шчасце»?9. У аповесці «Непаўторная вясна»:а) адлюстроўваецца даваеннае жыццё моладзі;б) змаганне народа ў час вайны;в) успрыманне жыцця маладымі героямі пасля ваенных выпрабаванняў.10. Хто з галоўных герояў аповесці з’яўляецца:а) медыцынскім работнікам; б) студэнтам; в) настаўнікам. 11. Ці правільнае наступнае сцвярджэнне: «Галоўная тэма аповесці «Непаўторная вясна» — шчырае і трапяткое каханне Пятра Шапятовіча да Сашы Траянавай»?а) Так, правільнае; б) не. 12. У чым бачыцца аўтабіяграфізм аповесці «Непаўторная вясна» і іншых частак, аб’яднананых пад агульнай назвай «Трывожнае шчасце»? Адказ запішы. 13. Галоўны герой аповесці «Непаўторная вясна»а) хоча быць «як усе»;б) наадварот, не хоча быць такім, імкнецца ўзняцца над будзённасцю.