Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому:Кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому.– Мамачка-галубка! – просіць сын так міла.– Можа б, ты на рэчку пагуляць пусціла?Я не буду доўга, зараз жа вярнуся,Трошачкі на рэчцы ў санках паважуся.– Ну, ідзі, пабегай, толькі апранісяДы, глядзі, ў палонку, сынку, не ўваліся.Радасць і раздолле хлопчыку маломуІ не пазайздросціць ён цяпер нікому!На плячо – сякерку, саначкі – у руку,Хлеба ўзяў акрайчык. – Цюцік! – свіснуў Жуку.Пад скарынкай лёду тут жа, каля хаты,Працякала рэчка скрозь лясныя шаты.Побач той рачулкі кучы буралому,І застыла рэчка мёртва, нерухома.– Эй ты, лёд-гвалтоўнік! Што ты вытвараеш?!Ты нашто вадзіцу крыўдзіш, ушчуваеш?Дам ёй ход, дарогу, каб на свет зірнула!І яго сякерка спрытна секанула.Звякае сякерка, глуха стук нясецца.Раптам клуб вадзіцы з-пада дна ўзаўецца.Коціцца вадзіца, іней падымаеДы такую казку-байку хлопцу бае!На рачулцы ў лесе меў Алесь забаву.Ну ж і пацяшаўся хлопчык тут на славу!Чытаць цалкам