• Даю 30 баллов,выпишите эпитеты из этого стихотворения
    Вобразы мілыя роднага краю,
    Смутак і радасьць мая!
    Што маё сэрца да вас парывае?
    Чым так прыкованы я

    К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,
    Рэчкі, курганы, лясы,
    Поўныя смутку і жальбы нядолі,
    Поўныя сумнай красы?

    Толькі я лягу і вочы закрыю,
    Бачу я вас прад сабой.
    Ціха праходзіце вы, як жывыя,
    Зьзяючы мілай красой.

    Чуецца гоман мне сьпелае нівы,
    Ціхая жальба палёў,
    Лесу высокага шум-гул шчасьлівы,
    Песьня магутных дубоў...

    Вобразы мілыя, вобразы смутныя,
    Родныя вёскі і люд,
    Песьні цягучыя, песьні пакутныя!..
    Бачу і чую вас тут.

Ответы 1

  • милыя, роднага, поуныя, жывыя, милай, цихая, высокага, смутныя, родныя, цягучыя, пакутныя.
  • Добавить свой ответ

Еще вопросы

Войти через Google

или

Забыли пароль?

У меня нет аккаунта, я хочу Зарегистрироваться

How much to ban the user?
1 hour 1 day 100 years