Сама вчера писала))) Ці можна прадбачыць кім стане ў будучыні дзіця? Не.  Вось ідзе па вуліцы маленькі хлопчык.  Што чакае яго ў ў дарослым жыцці?  Будзе ён вялікім навукоўцам ці стане пілотам пасажырскіх самалётаў?  Так і ў выпадку з Лаўруком.  Хто б мог падумаць, што сімпатычны вясковы хлопчык стане панам: уладным і жорсткім?  Вось ён, маленькі Лаўрук - светлыя валасы, бледны твар, бляск у вачах і вяснушкі.  Калі мы падыдзем і пагаворым з ім, то адразу стане зразумела, што хлопец не пазбаўлены розуму і уласцівай дзецям летуценнасці.  Здавалася б, што ён павінен пражыць ціхае і шчаслівае жыццё ў вёсцы, але лёс распарадзіўся інакш.  І вось перад намі той жа самы хлопчык, толькі на 20 гадоў старэй.  Бляск у вачах згас і саступіў месца нядобраму агеньчыку.  З'явілася чорная, як смоль, барада.  Кусцістыя бровы заўсёды нахмураныя, уладны голас штосекундна аддае загады.  Ці маглі мы гэта прадбачыць такія перамены?  Адказ вы ведаеце самі.