Ответы 1

  • ДАРЭКТАР Зварот пары, знiканне лета... То - водгулле душы паэта, То - смутны вобраз развiтання, То - струн дрыгучых замiранне, Натхненнай песнi жаль сардэчны, Жыцця i смерцi - сымбаль вечны! I люб i смуцен час прыгоды, Калi душа ўсяе прыроды З тваёю злучыцца душою Ў адным суладдзi i настроi! I ты маўчыш, маўчаць i далi, Як бы ў адной агульнай хвалi, Ў адной асветленай часiне Жыццё злучыла свае плынi I бег свой вечны прыпынiла, I неба твар свой адчынiла. На залаты парог паўдзення Скрозь бела-руннае адзенне У багне неба ясна-сiняй Ступае сонца, як багiня, I стрэлы-косы раскiдае, Як чараўнiца маладая. Пад гэтай ласкаю зiяння, Ўспагадна-добрага ўзiрання, Ўсё заспакоiлася: неба, I поле знятага ўжо хлеба, I гэта даль, i лугавiны... На нiцях белай павуцiны Прывозяць восень павучкi. Яе красёнцы, чаўначкi У моры лесу мiльгатнулi I лiсце ў багру апранулi; I з кожнай лiсцевай галоўкi Глядзiць твар восенi-свякроўкi. Павее ветрык - шурхнуць травы: Няма ў iм ласкi, нi забавы. Не - то не шолах каласочкаў, Не смех блакiтных васiлёчкаў У межах росных збажыны; Не - то не музыка вясны, А цiхi жаль i нараканне, З жыццём i з сонцам развiтанне. Шыбуюць гусi ў край далёкi I жураўлi ў той самы край. - Бывай жа, лецейка, бывай! Бывайце, родныя валокi! - Ну, - кажа раз Мiхал, - як будзе? Ўжо вучаць дзецi ў школцы людзi; Пара б i нашым за навуку... Аддаць у школку iх - не ў руку: Давай харчы, наймi кватэру... I бацька тут, як на паперу, Стаў вылiчаць расходы, страту I кончыў тым: лепш к сабе ў хату Не трэба й кланяцца Яхiму Наняць дарэктара на зiму, Ну хоць бы Яську Базылёва. - Дамо рублёў тры i - гатова! А хлопец спрытны да навукi. - Ну, Яська - майстар на ўсе рукi: Як да сярпа, так i да кнiгi. Але цi будуць хлопцы слухаць? Каб не прыйшлося часам нюхаць Яму ад вучняў сваiх хвiгi? Антось заўважыў. - Як-то хвiгi? Няхай асмеляцца, псялыгi! Ўскiпеў Мiхал: - А гэта што? Як адсвянцаю разоў сто, Як адлуплю - тры днi не сядзе! Тут вочы ўнiз спускае Ўладзя Ды слова ўставiць смеласць мае: - Я больш забыўся, як ён знае... - О, ты разумны! ты ўсё ўмееш. А пяць ды два не зразумееш: Дурны ў задачах, як дубiна! Спыняе бацька грозна сына. Але вучыцца мне без дуру, А не - як з гада спушчу скуру! Ўсё разумець павiнны самi! I бацька ўсiх абвёў вачамi, Кiўнуў выразна на аборку. На тым i кончылi гаворку. Яшчэ дарэктар не з'явiўся, А Ўладзя хлопцам пабажыўся, Што ён за вуха ўзяць не дасца, Няхай лепш возьме яго трасца! У дзве нядзелькi па Пакровах Прывезлi Яську ў лапцях новых; За iм два боты без абцасаў Насiў iх Яська з даўнiх часаў, Ад брата "Кiксы" дасталiся На ўсякi выпадак няслiся. - Ну, вось дарэктар вам, глядзеце! Мiхал кiвае тут на Яську. За кнiгi заўтра i за ўказку, Бо грошы бацькавы - не смецце, Каб мне вучылiся старанна! Не патураць iм анiзвання! Мiхал звярнуўся к "дарактору": - А не паслухае каторы Цягнi за вуха на каленi: Знайду лякарства я ад ленi! А будзе йсцi навука туга, Падгонiць бацькава папруга! Стаялi хлопцы i маўчалi, На Яську зрэдку паглядалi; А сам дарэктар, з вузел ростам, Ў сваiм уборы бедным, простым, У зрэбных портках i кашулi, Стаяў, як бы яго прыгнулi, Такiм мiзэрным i маўклiвым, У халаце суконным сiвым. Счакаўшы трошкi, ён ачнуўся, Прыйшоў у памяць, азiрнуўся. Ён знаў усiх, i яго зналi; З Уладзем колiсь сябравалi, Але цяпер не тыя часы Рабiць нязручна выкрунтасы, Бо цвёрда помнiць, ведаць трэба: На iм ляжыць цяпер вучэба. Ён толькi летась скончыў школку I веды меў у адну столку, Ды й тых патрацiў з палавiну, У поле гонячы скацiну. Таксама хлопцы разважалi I, як трымацца з iм, не зналi: Цi мець яго запанiбрата, Цi лепш з iм быць далекавата. Уладзiк зараз - шмыг у дзверы! (Такiя меў ужо манеры.) Ды йшоў пынiць ён гаспадарку.
    • Автор:

      kianaskky
    • 5 лет назад
    • 0
  • Добавить свой ответ

Войти через Google

или

Забыли пароль?

У меня нет аккаунта, я хочу Зарегистрироваться

How much to ban the user?
1 hour 1 day 100 years