Няма нічога больш каштоўнага, чым жыццё чалавека. Але, відаць, не ўсе гэта разумеюць. Інакш адкуль у свеце столькі войнаў?Задумайцеся: ну што добрага можа даць чалавецтву і асобнаму чалавеку вайна? Хоць што-небудзь прыйшло на розум? А што дрэннага? Вось тут можна назваць многае: мільёны забітых і пакалечаных, яшчэ больш асірацелых і з разбітымі сэрцамі. Як пісаў Анатоль Вярцінскі ў сваім творы "Рэквіем па кожным чацвёртым":Кожны чацвёрты быў мёртвы —мір і спакой ім вечны!Кожны трэці быў змораны,скалечаны і знявечаны. Кожны другі на целемеў раны, апёкі ці шрамы.I ўсе мы, усе мы меліна душы сваёй раны.