• характеристика медведя бурыка по рассказу владимира караткевича "были у меня медведи" СРОЧНО!!!!!!!!!

Ответы 1

  • Ответ:Першая сустрэча Сяргея з Бурыкам адбылася ўзімку саракавога года. Бацька хлопчыка быў ляснічым. У той час паляванне на мядзведзяў не было забаронена, і палясоўшчыкі забілі мядзведзіцу, не ведаючы, што ў яе трое мядзведзянят. Двух малых яны забралі сабе, а трэцяга занеслі бацьку Сяргея.  

        Хлопчык убачыў нешта малое, велічынёй з рукавічку, поўсць у звярка была светлага колеру. Вочы ці то сінія, ці блакітныя. Сяргей падумаў, што гэты звярок — малое шчаня. Бацька патлумачыў хлопчыку, што мядзведзі ўзімку не ядуць, таму мядзведзіха і нараджае такіх малых дзетак, яны ўсю зіму амаль не растуць, ядуць зусім мала малака, з напарстак. Каб елі болей, маці-мядзведзіха памерла б з голаду.  

        Усе вельмі палюбілі маленькага мядзведзіка, а асабліва Сяргей. Мядзведзік жыў у Сяргеевым пакойчыку, на другім паверсе. Спаў Бурык на старым кажуху, пасцеленым ля грубкі. А бывала ўначы пачынаў так жаласна енчыць, успамінаючы, напэўна, сваю маці-мядзведзіху, што хлопчык браў яго да сябе ў ложак, пад коўдру, і малы адразу супакойваўся. Кармілі Бурыка спачатку малаком. Ён злізваў малако сваім шэра-ружовым язычком з мацінага пальца. А потым Марка прывёз з горада спрынцоўку, і тады справа ўвогуле пайшла на лад. Бурык пачаў хутка расці.  

        Сяргей вельмі любіў Бурыка, клапаціўся аб ім. Бурык таксама вельмі прывязаўся да хлопчыка, сумаваў без яго, калі той быў у школе

    Объяснение:

    • Автор:

      newman
    • 5 лет назад
    • 0
  • Добавить свой ответ

Еще вопросы

Войти через Google

или

Забыли пароль?

У меня нет аккаунта, я хочу Зарегистрироваться

How much to ban the user?
1 hour 1 day 100 years