Предмет:
ЛитератураАвтор:
bronsonferrellФальклорныя творы — гэта творы народнай творчасці, міфы, легенды, казкі, песні, загадкі, прыказкі, прыкметы і павер’і, якія вусна перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Яны ўзніклі ў глыбокай старажытнасці, у дапісьменны гістарычны перыяд. Яшчэ задоўга да таго, калі мастацкае слова было зафіксавана ў помніках пісьменнасці, народ выяўляў свае настроі і думы ў песнях, казках, легендах і паданнях, якія былі першымі праявамі яго мастацкай творчасці. Яны на працягу многіх гадоў і стагоддзяў свайго бытавання перадаваліся, станавіліся выдатнымі творамі мастацтва. Ў іх адлюстроўваліся ўсе найважнейшыя асаблівасці народнага жыцця з самых далёкіх часоў: барацьба чалавека з прыроднай стыхіяй, яго мары, меркаванні, любоў да радзімы і нянавісць да ворагаў, глыбокі аптымізм.
Многія фальклорныя творы ствараліся і бытавалі пры пэўных акалічнасцях ¬–¬¬¬¬¬¬¬ у час свят, працы. Яны суправаджалі працоўную дзейнасць чалавека (працоўныя песні), дапамагалі ў выхаванні дзяцей (песні-калыханкі, дзіцячыя песні, загадкі, казкі), перадавалі новым пакаленням жыццёвы вопыт і мудрасць (легенды, паданні, прымаўкі, прыказкі і інш.). Пашыраючыся і ў пазнейшы час, фальклорныя творы ўплывалі нават на развіцце пісьмовай літаратуры. Вусная паэзія народа заўсёды жывіла паэзію і літаратараў, і пісьменнікаў, была невычэрпнай крыніцай ідэй, вобразаў, спосабаў мастацкага адлюстравання жыцця беларускага народа.
Автор:
kasonievmДобавить свой ответ
Предмет:
Другие предметыАвтор:
isabellОтветов:
Смотреть
Предмет:
ИнформатикаАвтор:
ignacio83Ответов:
Смотреть
Предмет:
БиологияАвтор:
nikhilm9trОтветов:
Смотреть