• Сачыненне да карцины Василя Шаранговича 'Навальница прайшла'.якой паказана прырода пасля навальницы

Ответы 1

  • За першую чэрвеньскую палову, калі ўжо адцвілі маладыя яблыні, духмяны бэз, пацямнелі парасткі на маленькіх сосен-ках, зямля не толькі пацяплела, а задыхала сухой гарачынёй. Усё часцей удзень неба пачало зацягвацца цёмнымі хмарамі. Гарачыня, парнасць дабіліся свайго: у адзін дзень неба густа зацягнулася марудлівымі, нізкімі і цяжкімі хмарамі. Уночы нарэшце разгулялася навальніца. Здаецца, што ўвесь свет сля-пілі раз-пораз бліскавіцы, са стрэламі і працяглым грукатам ляскатаў гром і ліў як з вядра дождж.Навальніца, робячы то кароткія, то доўгія перапынкі, бу-шавала чатыры дні. Пасля яе стала ціха-ціха. Свет падняўся, пачысцеў, зазіхацеў ад яркага сонца, зазелянеў і закрасаваў. Уміг шугнулі па пояс травы, набіраючы сакавітасць. Гэта зна-чыла, што ў вёску прыйшла сенакосная часіна. Кожны год па-чыналі сенаваць у розны час, але заўсёды пасля вялікай чэр-веньскай ачышчальнай навальніцы
    • Автор:

      kirad0fo
    • 1 год назад
    • 0
  • Добавить свой ответ

Еще вопросы

Войти через Google

или

Забыли пароль?

У меня нет аккаунта, я хочу Зарегистрироваться

How much to ban the user?
1 hour 1 day 100 years