Лёг у лесе Белы снег. І па снезе Нехта бег. Адмысловыя Сляды Прывялі мяне Сюды. Бачу, недалёка Гойсае Сарока. – Добры дзень, – Кажу куме, – Падкажы, На ласку, мне, Хто хадзіў Каля хваінаў І глыбокі след Пакінуў? І кума За разам раз Стракатала Мне ў адказ: – Я тут днюю І начую, Я ўсё бачу, Я ўсё чую. Дзед Мароз, Чырвоны нос, Падарункі Дзеткам нёс. Ён спяшаўся, Як штогод, Каб паспець На Новы год! Уладзімір Мацвеенка***Весялушка-сакатушка Нашаптала мне на вушка, Што прыехаў Чарадзей Весяліць усіх дзяцей. З Новым годам ён віншуе, Падаруначкі даруе. Падарункаў цэлы воз! Хто ён, дзеткі? – Дзед Мароз! Галіна ДашкевічЛюты холадЛюты холад. Сцюжа кружыць. Лёд скаваў Раку і лужы. Першай шэранню Сняжынкі Беляць Хаты і сцяжынкі. Трубіць вецер Над зямлёю: З надыходзячай Зімою! Леанід ПранчакЗавірухаЗвонка свішча, Вые глуха Цёмнай ноччу Завіруха. Анідзе Няма ёй месца. То галосіць, То смяецца. А як стоміцца, Прысядзе Снежнай гурбаю У садзе. Леанід ПранчакНа КалядыБарада, Кажух стары, Ускудлачаны парык, Накладны чырвоны нос: Мой дзядуля – Дзед Мароз. Кій лазовы У руках, Мех пудовы На плячах. З хаты ў хату Туп-туп-туп. Дзед вясёлы Тут як тут. На Каляды ён Штогод Водзіць з намі Карагод. Падарункі дзетвары Дорыць Добры дзед стары. Раз у годзе – Усур’ёз – Мой дзядуля – Дзед Мароз. А мінецца Новы год, – Ён – Звычайны дзед Хвядот. Леанід ПранчакТры сыныУ зімы тры сыны: Снежань, Студзень, Люты. Як адзін – усе яны У ільды закуты. Снежань снежыць – Вецер смешыць. Студзень студзіць – Сцюжы будзіць. Люты вые і лютуе – Ад вясны снягі вартуе. Леанід ПранчакВерабейНа дварэ Трашчыць мароз. Верабей На сцюжы змёрз. Натапыраны Сядзіць: Хоча есці, Хоча піць. Верабейка, Верабей, Да мяне ляці Смялей! Я прынёс табе Сырок. Падсілкуйся, Скакунок. Леанід ПранчакСнегСнег з нябёсаў Закружыў, Белы свет Зацерушыў. Белы ганак, Белы двор, Белы вецер, Белы бор. Белы вечар, Белы змрок, Белы Юлін кажушок. Леанід ПранчакЗ горкіСпрытна З санкамі на горку Ускараскаўся Рыгорка. Горка снежна-ледзяная На зімовым сонцы Ззяе. Баязлівец не рашыцца З горкі ўхабістай Спусціцца. Сеў у саначкі Рыгорка, Паляцеў З высокай горкі Па калдобах Праз дзядзінец. Наш Рыгор – Не баязлівец! Леанід ПранчакСнегавікЛепім мы Снегавіка – Цуда-юда – Дзівака. У яго не рукі – Палкі. Вочы – Вугалю кавалкі. Морква – нос, А галава – Гурба снегу І трава. На узгорку, На прыпёку Ён не мерзне, Голы. Страшны зблізку, А здалёку – Добры і вясёлы! Леанід ПранчакБелячок– Зайчык, Зайчык-белячок, Дзе бяліў свой кажушок? З шэрага на белы, Фарбаю ці мелам? – Я нідзе не фарбаваўся Аніякім мелам, Проста ў снезе паваляўся І зрабіўся белым. Леанід ПранчакРукавічкаДзве малыя рукавічкі – Дзве маленькія сястрычкі. У двары вялікім недзе Я адну згубіў у снезе. А яна – Зусім малая. Дзе шукаць яе – Не знаю… Шчабятлівая сінічка Мне прынесла рукавічку. – Вось, трымай, – Твая прапажа, – Мне сінічка з дрэва кажа. Дзякуй, Любая сінічка. Прывітанне, рукавічка! Леанід ПранчакВалёнкіУ Алёнкі, У Алёнкі Незвычайныя валёнкі. І Алёнка – Скок-паскок – Крочыць з мамай у садок. Ранак сонечны і звонкі. Рып-рып-рып, – Пяюць валёнкі. Ледзяшы блішчаць са стрэх. Рып-рып-рып, – Спявае снег. Леанід ПранчакРазгулялася завеяПерад самым Новым годам, За якога за паўдня, Разгулялася завея – Снегападу нераўня. Па усёй па Беларусі Несуцешлівы прагноз: Моцны вецер, Завіруха, Галалёдзіца, Мароз. Не на жарт усхвалявала Нас такая навіна. Снег са сцежак і дарожак Мы зграбалі дацямна. Завіхаліся старанна, Працавалі усур’ёз, Каб да нас на святкаванне Не спазніўся Дзед Мароз! Леанід ПранчакАдмарозіў лапкіКоцік басаногі Па сняжку гуляў, Адмарозіў лапкі І заплакаў: – Мяў… Што за дзіва гэта? Трэба бегчы ў дом: Снег такі халодны, А пячэ агнём… Іван Муравейка я незнаю какие сказки бываю я только стихи напиласа